Павел, усе артыкулы, якія выдалены былі, яны значнасці відавочна не мелі, захоўваць іх толькі каб супрацы патрапіць - гэта трызненне. Так, не буду хаваць, мне Томаш не падабаецца. У тым ліку не падабаецца і тое, як ён разварочваў палеміку вакол гэтай акцыі. Вось як я бачу яго пасыл ва ўсе СМІ: "Спадар Томаш гэта рыцар на белым кані, які толькі і марыць, каб у беларусай усё было мірна і ладам, і каб Вікіпедыя ў іх была адна, а самі беларусы не хочуць аб'яднацца, сядзяць у сваіх палонках і плююцца адзін у аднаго". Томаш добра ведае, што аб'яднання няма не толькі з тае прычыны, што ты ці я не хочам гэтага, ёсць аб'ектыўныя прычыны таму, якія пакуль вырашыць ніхто не змог, але тым не менш, у інтэрв'ю ён гэты бок не паказвае зусім. Гэта прыкладна як я пачну кампанію ў СМІ на тэму: "А давайце аддадзім Беласток Беларусі, як гэта зрабіць - няхай палякі рашаюць, але так будзе лепей".
Што тычыцца самой акцыі, то сам факт яе - гэта, безумоўна, добра, але заўваж, як яна арганізавана. Першы прыз паабяцалі таму, "хто болей дадасць тэксту ў Вікіпедыю" (сам падумай, ну што гэта за крытэрый - хто больш вады налье, абы наліць, той і маладзец), не кажучы ўжо пра тое, што спачатку трэба было хоць на хвіліну распавесці, што такое значнасць і праца з крыніцамі. Каб праблемы былі толькі з арфаграфіяй, ды івікамі, я б сама тыя артыкулы папраўляла. Той Томаш сам дасюль піша "памыЎкі", і ў інтэрв'ю ён кажа пра тыя ж "памыйкі" (як я гэта чую і чытаю), не гледзячы на тое, што я асабіста ўжо яго з гэтай ў папраўляла, але ж яго артыкулы абіраюць у добрыя, няма тут ніякай дыскрымінацыі. Таму не трэба псаваць адносіны паміж бевікі і тарвікі з-за гэтага Томаша, бо нічога добрага нам з гэтага не выйдзе. Калі ў тарвікі якасных артыкулаў паболела ад гэнай акцыі, то і добра, я толькі рада за вас, а мы пойдзем далей працаваць.
Вольга