Сябры, дзень Д, калі прыедзе Ліам (з Wikimedia Australia) усё набліжаецца і набліжаецца.
З гэтай прычыны трэба ўжо сур’ёзна абмяркоўваць, калі будзем ладзіць сустрэчу, дзе, і як.
== Калі == Выбар невялікі. У нас ёсьць акно ад 25 да 30 чэрвеня (июня). У гэты самы час у Менску будзе праходзіць тая бібліятэчная канфэрэнцыя, на якой будзе Ліам. Я ўдакладню, у які дзень яму зручней будзе сустрэцца з намі.
== Дзе == Было некалькі ідэяў: ад Coffee On[1] да Нац. Бібліятэкі (калі Марк pessimist зможа скантактавацца і прабіць гэтае пытаньне). У апошняга варыянта, што праўда, ёсьць мінус — ня будзе, чым падтрымліваць гутарку і страўнік :) Renessaince (be-x-oldwiki) кажа, што можна будзе ў яго зладзіць сустрэчу. Карацей, думаем.
== Як == У праграме будзе абмеркаваньне Wikimedia Belarus (калі ў каго пытаньні па сайце[2] будуць, таксама разгледзім). Таксама мы з Renessaince (хутчэй ён, чым я) зробім прэзэнтацыю конкурса «Вікі любіць славутасьці», у які жадаем далучыць да актыўнага ўдзелу ў арганізацыі і bewiki, і ўдзельнікаў ruwiki. Тут спатрэбяцца і кантакты са СМІ, і паліграфія (тут у мяне ёсьць кантакты :)), і, мажліва, маркетынгавыя веды (Марк!!! :)).
Астатнія ідэі ад вас.
PS. калі ласка, пастаўцеся да гэтага ліста сур’ёзна. Да нас у сінявокую і чэсную едзе чалавек за тысячу кілямэтраў. Прадынаміць яго было б проста няветліва. У нас два тыдні.
------ [1] https://foursquare.com/venue/21902296