Шукаю дапамогі з прэс-рэлізам. Зыходная вэрсія апублікаваная тут:
http://goo.gl/tdLvM
Просьба не зьвяртаць на мову і правапіс: дадавайце і выпраўляйце, каму
як зручней — потым усё роўна будзе тры вэрсіі для рассыланьня ў розныя
выданьні (бел-афіц, бел-тарашк, расейская).
--
З павагай,
Павел Селіцкас/Paul Selitskas
Wizardist @ Wikimedia projects
p.selitskas(a)gmail.com, +375257408304
Skype: p.selitskas
Пожалуйста, все, кто ездил по белорусской глубинке, или хоть что-то
кроме Минска знает, не проходите мимо!
---------------------------------
Прывітаньне ўсім. Хутка будзе афіцыйна аб’яўлена пра конкурс
фатаздымкаў «Вікі любіць славутасьці», мэтай якога ў Беларусі
зьяўляецца назапашыць як мага болей вольных здымкаў аб’ектаў
гісторыка-культурнай спадчыны[1] Беларусі. Гэтых аб’ектаў некалькі
тысячаў, хоць асноўная архітэктурная спадчына сканцэнтраваная ў
Менску, але выдатныя будынкі і іншыя аб’екты знаходзяцца ў вёсках і
іншых гарадах (Горадні, Берасьці, у прыватнасьці). Калі хто-небудзь
хоць-як ведае іншыя беларускія гарады і вёскі, і зможа з мапы (пры
наяўнасьці адрасоў) ідэнтыфікаваць пэўныя аб’екты, вялікая просьба
дапамагчы з вызначэньнем дакладных геаграфічных каардынатаў!
Як рабіць:
1. Адчыніць адзін са сьпісаў гісторыка-культурных каштоўнасьцяў[2]
(разьбіта па раёнах, Менск непатрэбны, вобласьць Менская патрэбная).
2. Адчыніць, напрыклад, Google Maps у тым горадзе (ці вёсцы).
3. Прайсьціся па кожным вядомым вам аб’екце (ці які зможаце
ідэнтыфікаваць на мапе паводле адрасу) і зрабіць наступныя дзеяньні:
* На мапе ў Google Maps націснуць правай кнопкай мышы па аб’екце.
* Выбраць у мэню What's here?
* Націснуць на зялёную стрэлку, што зьявілася.
* Скапіяваць дзесятковыя каардынаты, выдзеленыя тоўстым шрыфтам.
* Адчыніць старонку рэдагаваньня, там будзе шэраг шаблёнаў {{Вікі
любіць славутасьці/Элемэнт сьпісу}}. Знайсьці шаблён, які апісвае
абраны вамі аб’ект і, калі ў ім няма запоўненага парамэтру каардынаты
ці пары парамэтраў шырата і даўгата, то зрабіць наступнае:
1. Дадаць у шаблён код:
| шырата = | даўгата =
2. У шырату запісаць значэньне каардынатаў да коскі, у даўгату —
пасьля коскі.
Калі ёсьць пытаньні і непаразумёнкі, пытайцеся. Дзякуй!
----------------
[1] http://goo.gl/xceXh
[2] http://goo.gl/bh3iD
--
З павагай,
Павел Селіцкас/Paul Selitskas
Wizardist @ Wikimedia projects
p.selitskas(a)gmail.com, +375257408304
Skype: p.selitskas
Сабж. Першая кніга амаль гатовая.
http://tinyurl.com/FirstPancakeForADog
--
З павагай,
Павел Селіцкас/Paul Selitskas
Wizardist @ Wikimedia projects
p.selitskas(a)gmail.com, +375257408304
Skype: p.selitskas