Спадар Марк, я Вас, праўда, не ведаю, але шмат хто пра Вас добра гаворыць. Апісоўваюць Вас як аднаго з самых актыўных удзельнікаў расійскай Вікіпедыі; я таксама даведаўся, што Вы дзейнічалі ў дэмакратычным руху пачатку 90-х гадоў. Значыць, можна чакаць, што Вы - разумны чалавек. Чаму тады Вы ў кожным сваім паведамленні даказваеце, што зусім не разумееце, што я Вам пішу? Чаму не адказваеце на мае аргументы, толькі паводзіце сябе аргэсыўна, палохаеце мяне, выступаеце з пазыцыі сілы? Усё, што я Вам напісаў, Вы проста зігнаравалі, і толькі паўтараеце сваё. Не разумееце па-беларуску? Я сказаў, што чалавек з кіраўніцтва Вікімедыя Польшча веў разам з намі шкаленне ў Варшаве, ён асабіста прысутнічаў на залі ад пачатку да канца заняткаў - тады пра што хочаце іх інфармаваць? Што ім больш дакладна кантраляваць? Яны там былі, назіралі і тварылі гэта, на канцы ацэнілі пазытыўна. А цяпер пішэце ўжо, прабачце, поўныя глупствы і інсынуацыі. Вы тут не былі, не ведаеце нічога пра арганізацыю мерапрыемства, а кідаеце вельмі сур'ёзныя абвінавачванні. Хто на Ваш погляд 'получил политический дивидент от варшавского мероприятия'? На якой аснове рабіце такую выснову? На аснове таго, што хлопцаў затрымалі за не нашыя кнігі? Галоўныйм арганізатарам і ініцыятарам акцыі быў Анатоль Міхнавец, вельмі паважаны у Варшаве веларус, які займаецца парадкаваннем беларускіх магілаў, даследаваннем гісторыі, адзначаннем беларускіх святаў, арганізацыяй культурных мерапрыемстваў. Ён не палітык. А ў Празе акцыю арганізавалі людзі, якія за шмат гадоў стварылі шматтысячную беларускую бібліятэку, якія за свае сродкі зарганізавалі школку для беларускіх дзяцей, дзе вучаць іх мовы, гісторыі. Вы іх не ведаеце, таму некультурна і неразумна кідаць у ніх балота; а дакладна ўжо не чалавеку, які нават не гаворыць па-беларуску. Калі Вы - адзін з самых паважаных вікіпедыстаў, дайце другім прыклад культуры і не чапайце незнаёмых людзей.
Тое, што ў Празе знайшліся людзі, якія вырашылі паўтарыць акцыю, сведчыць толькі пра тое, як яна была патрэбнай і паспяховай. І дай Бог, каб знайшліся і другія, хаця б у Вілні. А 'дэманстрацыі вікіпедыстаў' не было і ніколі не будзе, адкуль Вам прыходзяць такія рэчы да галавы?
Я пайшоў на саступкі, бо бачу, што Вы паводзіце сябе канфрантацыйна, гатовыя пісаць пратэсты, а гэта будзе толькі чарговым няшчасцям для беларускай Вікіпедыі. Хацеў б верыць, што Вы гэта правільна зразумееце. Я сказаў, што буду звяртацца з просбай да ўдзельнікаў і да журналістаў, каб не пісалі наконт Вікіпедыі і Дня Вікіпедыі ў палітычным кантэксце. Цяпер прашу Вас, дарагі Марк, каб Вы спынілі пісанне несапраўдных і неправераных інфармацыі і абвінавачэнняў наконт нашай акцыі. Я прапанаваў каб мы працавалі разам, але Вы гэтую прапанову зігнаравалі; цяпер хачу проста закрыць тэму - калі не хочаце дапамагчы, тады прынамці не перашкаджайце.