Думаю, что встречу можно сделать в любом кафе и напрягать для этого людей из Нацбиблиотеки (помещение, паспорта, пропускной режим - фу...) смысла нет.

А по поводу конкурса - просьба поподробнее.

Марк

2011/6/16 Paul Selitskas <p.selitskas@gmail.com>
Сябры, дзень Д, калі прыедзе Ліам (з Wikimedia Australia) усё
набліжаецца і набліжаецца.

З гэтай прычыны трэба ўжо сур’ёзна абмяркоўваць, калі будзем ладзіць
сустрэчу, дзе, і як.

== Калі ==
Выбар невялікі. У нас ёсьць акно ад 25 да 30 чэрвеня (июня). У гэты
самы час у Менску будзе праходзіць тая бібліятэчная канфэрэнцыя, на
якой будзе Ліам. Я ўдакладню, у які дзень яму зручней будзе сустрэцца
з намі.

== Дзе ==
Было некалькі ідэяў: ад Coffee On[1] да Нац. Бібліятэкі (калі Марк
pessimist зможа скантактавацца і прабіць гэтае пытаньне). У апошняга
варыянта, што праўда, ёсьць мінус — ня будзе, чым падтрымліваць
гутарку і страўнік :) Renessaince (be-x-oldwiki) кажа, што можна будзе
ў яго зладзіць сустрэчу. Карацей, думаем.

== Як ==
У праграме будзе абмеркаваньне Wikimedia Belarus (калі ў каго пытаньні
па сайце[2] будуць, таксама разгледзім). Таксама мы з Renessaince
(хутчэй ён, чым я) зробім прэзэнтацыю конкурса «Вікі любіць
славутасьці», у які жадаем далучыць да актыўнага ўдзелу ў арганізацыі
і bewiki, і ўдзельнікаў ruwiki. Тут спатрэбяцца і кантакты са СМІ, і
паліграфія (тут у мяне ёсьць кантакты :)), і, мажліва, маркетынгавыя
веды (Марк!!! :)).

Астатнія ідэі ад вас.

PS. калі ласка, пастаўцеся да гэтага ліста сур’ёзна. Да нас у
сінявокую і чэсную едзе чалавек за тысячу кілямэтраў. Прадынаміць яго
было б проста няветліва. У нас два тыдні.