У лісце да Томаша я адзначыў, что меў разгаворы на гэту тэму з іншымі ўдзельнікамі, таму нечаканасці быць не можа. Таксама напісаў пра тое, што менавіта нас усіх хвалюе -- гэта не датычыць "тарашкевіцы" і "супрацоўніцтва", пра гэта гаворкі ні з кім не было -- хвалюе інфармацыйны фон, які ствараецца і тое, што ён дужа для нас не спрыяльны. Для нас, гэта для ўсіх вікіпедыстаў у Беларусі, не рознячы правапісу і мовы. Магчыма, нехта думае інчай, але ён не праў.Урэшце, калі ўжо пра тарашкевіцу, то я за свабодны выбар, хочаш -- пішы хоць арабіцай. Але зусім не разумею публічных заяў, падкрэслінняў гэтага моманту, маўляў, "шаноўны кіраўнік выбраў тарашкевіцу і мы будзем пісаць выключна ёю". Каму гэта цікава, навошта, які сэнс, якія матывы гэтых публічных заяў? Гэта тое самае, што крычаць на вуліцы якога колеру майткі ты сёння адзеў. Незразумела, панове, і непрыемна гэта ўсё бачыць.