16 лютага ў Варшаве пройдзе сэмінар «Дзень беларускай Вікіпэдыі», прысьвечаны, уласна, напісаньню артыкулаў у нашыя ўлюбёныя разьдзелы. :)

Сэмінар арганізуе Томаш Бладынец (User:Bladyniec) пры падтрымцы «Беларускай нацыянальнай памяці» і пры грашовай і іншай падтрымцы таварыства «Wikimedia Polska».

Падрабязнасьці можна прачытаць пакуль у Фэйсбуку[1]. Калі ня маеце рахунку там, апісаньне сустрэчы ў Etherpad[2].

Я пляную стварыць банэр у CentralNotice, які будзе паказвацца гледачам беларускіх Вікіпэдыяў з Польшчы (і магчыма Беларусі). Таксама ўзгадніў з Фундацыяй, што для нашых разьдзелаў будуць уключаныя некаторыя пашырэньні (напр., GuidedTours і GettingStarted), створаныя ў рамках ініцыятывы E3[3].

----
[1] http://www.facebook.com/events/395151210580369/
[2] http://etherpad.wikimedia.org/6R0jC8EVqs
[3] https://www.mediawiki.org/wiki/Editor_engagement_experiments

--
З павагай,
Павел Селіцкас/Pavel Selitskas
Wizardist @ Wikimedia projects