16 лютага ў Варшаве пройдзе сэмінар «Дзень беларускай Вікіпэдыі»,
прысьвечаны, уласна, напісаньню артыкулаў у нашыя ўлюбёныя разьдзелы. :)
Сэмінар арганізуе Томаш Бладынец (User:Bladyniec) пры падтрымцы «Беларускай
нацыянальнай памяці» і пры грашовай і іншай падтрымцы таварыства «Wikimedia
Polska».
Падрабязнасьці можна прачытаць пакуль у Фэйсбуку[1]. Калі ня маеце рахунку
там, апісаньне сустрэчы ў Etherpad[2].
Я пляную стварыць банэр у CentralNotice, які будзе паказвацца гледачам
беларускіх Вікіпэдыяў з Польшчы (і магчыма Беларусі). Таксама ўзгадніў з
Фундацыяй, што для нашых разьдзелаў будуць уключаныя некаторыя пашырэньні
(напр., GuidedTours і GettingStarted), створаныя ў рамках ініцыятывы E3[3].
----
[1]
http://www.facebook.com/events/395151210580369/
[2]
http://etherpad.wikimedia.org/6R0jC8EVqs
[3]
https://www.mediawiki.org/wiki/Editor_engagement_experiments
--
З павагай,
Павел Селіцкас/Pavel Selitskas
Wizardist @ Wikimedia projects