Шаноўнае спадарства! Дзякуй сябрам-вікіпедыстам я толькі што даведаўся пра гэтую дыскусыю.
Па-першае, я здзіўлены, што маю асобу і дзейнасць абмяркоўваецца бяз маёй прысустнасці. Думаю, што было б мэтазгодным і ветлівым, каб у такіх справах звяртацца да мяне, або запрасіць да ўдзелу ў дыскусыі. Я на форумах беларускіх Вікіпедыяў інфармаваў як мага больш падрабязна пра маю працу, і запрашаў пісаць усялякія заўвагі, каментары, крытыку. Я ўсё уважліва чытаў і браў пад увагу. Гэтым часам аказваецца, што ёсць вельмі сурёзныя заўвагі ад спадара Бернштейна, які ніколі нічога да мяне не пісаў, не казаў, што яму нешто не падабаецца, а першы раз зрабіў гэта ў месцы, якога я не чытаю. Якая гэтага мэта? Ці такая, каб палепшыць якасць маёй працы?...
Калі ўжо я ўсё ж так патрапіў на гэтую дыскусыю, я адкажу на заўвагі, хаця не ведаю, чаму нам гэта не рабіць публічна на форуме Вікіпедыі.
Спадар Марк робіць намёк, што Дзень беларускай Вікіпедыі - акцыя, якая мае на мэце выкарыстанне беларускай Вікіпедыі да палітычных мэтаў. Гэта непраўда. Яна мае на мэце заахвоціць беларусаў за яе межамі далучыцца да тварэння беларускамоўнай Вікіпедыі, разтлумачыць ім, як гэта рабіць, а такім чынам узмацніць і разпаўсюдзіць беларускую мову. Трэба аднак зразумець, як выглядае асяроддзя беларусаў у Варшаве ці ў Чэхіі; беларусаў, якія грамадска актыўныя, беларускамоўныя і якія жадаюць удзельнічаць у якіх-небудзь беларускіх мерапрыемствах. Тое, што спадару Бернштейну можа здавацца палітычным, для іх бывае чымсці абсалютна звычайным, што вызначае іх беларускасць. Мы як арганізатары ніколі не кранаем палітычных тэмаў і не робім - не дай Бог! - якай-небудзь агітацыі. З другога боку не хачу і не магу забараняць беларусам жыць і паводзіць сябе так, як яны гэта звычайна робяць. Па-першае, не збіраюся быць іх цэнзарам, а па-другое я не беларус, і не маю права гаварыць ім, як ім паводзіць сябе. Адносна выпадкаў тут апісаных:
1. Выпадак першы, калі на мяжу затрымалі вікіпедыстаў. Мы нікаму не давалі аніякай палітычнай літаратуры. Кожны ўдзельнік атрымаў кнігу пра Марыю Складоўскую-Кюры, Фрыдэрыка Шопена, улёткі Вікіпедыі, аловак і пакет. Аднак у беларускім асяроддзі ў Варшаве шырока прынята прыносіць на мерапрыэмствы матэрыялы падрыхтаваныя іншымі групамі. Прадаецца дыскі, газеты, кнігі ігд. Гэта ўзнікае з-за таго, што гэтае асяроддзя не такое вялікае, а беларускія мерапрыемствы гэта галоўнае месца, дзе можна іх прадаць або раздаць. У гэтым выпадку была так, што адная з удзельніц прынясла кніжкі, у якіх знаходзіліся артыкулы з замежнай прэсы наконт Беларусі. Гэта не была агітацыя - проста калекцыя артыкулаў з прэсы розных краінаў. Мы сказалі ўдзельнікам, што гэтыя кніжкі бязплатна даступныя і калі хтосці жадае, можа ўзяць. Атрымалася так, што двух хлапцоў, якія прыехалі адмыслова з Беларусі на гэтае мерапрыемства, узялі кнігі, паклалі іх у пакеты Вікіпедыі і проста так з німі пайшлі на мяжу. Іх прыпынілі. Ці арганізатары тут у чымсці вінаватыя? Сумніваюся. Яны ўзялі кнігі на сваю адказнасць. Ведалі з чым і ў якую краіну едуць.
2. Кнігі Пазняка ў Празе. Гэта таксама не была частка Дня вікіпедыі. Галоўным арганізатарам падзеі ў Чэхіі было мясцовае аб'яднанне 'Пагоня', а я пра яе даведаўся даволі позна і сціпла ўдзельнічаў у арганізацыі. Прыехаў у Прагу на 2 гадзіны перад пачаткам шкалення, як інструктар па Вікіпедыі. Но Дзень Вікіпедыі гэта была не адзіная падзея, якая адбывалася ў тыя дні ў сядзібе 'Пагоні'. На самай справе мой калега Анатоль прывёз з Варшавы кнігі Пазняка і іх прадаваў, але гэта не мела нічога супольнага з Днём Вікіпедыі. Справа ў тым, што нашыя калегі з 'Пагоні' апісалі ўсе падзеі ў адной навіне на сваім сайце. Напісалі проста 'у нас прайшоў Дзень Вікіпедыі, прадаваліся кнігі і прыехалі да нас госці з Польшчы'. Ну і яны не журналісты, яны грамадскія дзеячы. Паўтараю, я не займаюся агітацыяй на Днях Вікіпедыі. Пераможца канкурсу артымаў непалітычныя кнігі, а можна было яму падарыць Пазняка, ці не так?
Варта яшчэ дадаць, што пасярод беларусаў у Польшчы і Чэхіі Зянона Пазняка ўспрымаецца ўжо больш як маральны аўтарытэт, гістарычную асобу, філасофа, мастака, а не як сучаснага палітыка. На сустрэчы з нім прыходзяць сотні людзей, ён піша вершы, кнігі пра фатаграфіку... таму яго творчасці не лічыцца ўжо так 'палітычнай', а больш гістарычна-мастацкай.
На канец адношуся да заўвагаў наконт супрацоўніцтва з беларускай Вікіпедыяй. Я, канешне, жадаю супрацоўнічаць так з афіцыйнай, як і тарашкевіцкай Вікіпедыяй, таму падрабязна пішу ў форуме пра нашу дзейнасць і запрашаю да супрацоўніцтва. Тарашкевіцкая Вікіпедыя запрапанавала зарганізаваць у той сам час Тыдзень польскага артыкула. З афіцыйнай Вікіпедыяй пакуль нічога больш канкрэтнага не атрымалася зрабіць, але мы адрыктыя на супрацоўніцтва, калі ёсць нейкія прапановы, як дзейнічаць разам - чакаем. З майго боку прапанова такая, каб на наступны Дзень беларускай Вікіпедыі ў Польшчы прыехаў хтосці з Вас, рэдактараў беларускай Вікіпедыі, які дапаможа нам весці шкаленне. Но гэта будзе толькі праз год.