Вітаю,
> Как только появятся какие-то соображения, пишите незамедлительно, а то
> за цацками можем не успеть. :)
Калі насамрэч замаўляць скрыню з атрыбутыкай, то беларуская мытня, якая ўсе аднолькавыя рэчы ў колькасьці, большай за тры штукі, разглядае за камэрцыйную партыю, можа не падзяліць першапачатковага імпэту гэтага абмеркаваньня. Апроч гэтага па пошце бязмытава можна перасылаць толькі тавары вартасьцю ня большай за 120 эўра ў месяц (ці 10 эўра ў выпадку службы дастаўкі). Калі ніхто ня хоча траціць на гэта ўласныя грошы (і дзень часу ў аэрапорце, калі скрыню адправяць не праз пошту, а службай дастаўкі), то магчыма мае сэнс накіраваць скрыню каму-небудзь у Маскву/Піцер, а ён ужо адправіць пасьля сюды (ня ведаю наконт колькасьці, але ліміт там 1000 эўра).
zedlik